Мінскія інтэрнаты плануецца аб'яднаць у адну структуру

28.07.2017 / 18:09

Пра гэта, як перадаюць «Мінск-Навіны», паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў на пашыраным пасяджэнні прэзідыума Мінгарсавета.

«Наша задача — аб'яднанне ўсіх гарадскіх інтэрнатаў і тых, якія перадаюцца з рэспубліканскай уласнасці, у адно прадпрыемства з адзіным кіраваннем, — адзначыў Лапцеў. — На ўзгадненні знаходзяцца адпаведныя рашэнні Мінгарвыканкама. Такая мера дазволіць скараціць адміністрацыйныя выдаткі і нагрузку на рэальны сектар эканомікі».