Брамнік «Крумкачоў» забіў гол праз усё поле ВІДЭА
29.07.2017 / 20:22
Матч чэмпіяната Беларусі «Віцебск» — «Крумкачы» скончыўся з лікам 2:2.
Цалкам магчыма, што гэта агонія «Крумкачоў» — некалькі футбалістаў каманды адмовіліся ехаць на матч праз затрымкі заробку.
Аднак галоўным упрыгожаннем матча стаў гол, які забіў брамнік «Крумкачоў» Яўген Касцюкевіч ударам ад сваёй штрафной.
Яўген Касцюкевіч — той самы брамнік, на пальчатках у якога знаходзіцца выява бел-чырвона-белага сцяга.