У Сірыі загінуў карэспандэнт Russia Today

30.07.2017 / 15:52

У Сірыі ў выніку абстрэлу загінуў журналіст Халед Хаціб, які супрацоўнічаў з арабскай рэдакцыяй расійскага канала RT.

Карэспандэнт трапіў пад абстрэл ў раёне горада Сохна на ўсходзе правінцыі Хомс. Ён асвятляў аперацыю сірыйскіх войскаў.

На сайце RT сцвярджаецца, што да абстрэлу датычныя баявікі «Ісламскай дзяржавы». РІА «Навіны» сцвярджае, што таксама быў паранены аператар, які працаваў з журналістам.