МЗС Польшчы ўручыў дыпламатычную ноту паслу Расіі

29.08.2017 / 18:24

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Барташ Ціхоцкі ўручыў дыпламатычную ноту паслу Расіі Сяргею Андрэеву і выказаў занепакоенасць у сувязі з цяжкасцямі пры доступе да месца катастрофы прэзідэнцкага самалёта пад Смаленскам, паведамляе Радыё Польшча.

Намеснік міністра таксама абмеркаваў з паслом РФ ўзвядзенне помніка на месцы катастрофы Ту-154М, якое «з'яўляецца абавязацельствам абедзвюх краін з 2010 года». Паведамляецца, што Польшча выказала «поўную гатоўнасць вярнуцца да перамоў аб планах будаўніцтва помніка ахвярам катастрофы».

У ходзе сустрэчы Ціхоцкі таксама адзначыў, што «асабліва цяпер, калі назапасілася шмат спрэчных пытанняў, каб паспрабаваць іх вырашыць, неабходны двухбаковы падыход, заснаваны на ўзаемнай павазе і разуменні намераў іншага боку».