Цягнік Мінск—Гомель задыміўся ў дарозе, пасажыраў эвакуявалі

09.09.2017 / 10:43

8 верасня ў 21.30 цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа №708 Мінск—Гомель быў спынены на станцыі Буда-Кашалёўская. Прычынай стала тэхнічная няспраўнасць, якая прывяла да задымленння падвагоннай прасторы ў 11 вагоне, паведамляе прэс-служба БЧ.

Задымленне было аператыўна ліквідаванае сіламі лакаматыўнай брыгады і МНС. Пацярпелых няма.

Цягнік прыбыў на станцыю Гомель са спазненнем 1 гадзіна 43 хвіліны. Для расследавання інцыдэнту створаная спецыяльная камісія.

БЧ выбачылася перад пасажырамі за прычыненыя нязручнасці і абвясціла, што верне грошы за квіткі. Якім чынам будзе адбывацца вяртанне сродкаў, можна даведацца на сайце чыгункі.

nn.by