Пераможца «Еўрабачання-2017» шпіталізаваны, яму патрабуецца экстранная перасадка сэрца

21.09.2017 / 11:07

Cordon Press

Пераможца «Еўрабачання-2017» партугалец Сальвадор Сабрал трапіў у бальніцу Санта-Круз у Лісабоне, дзе чакае перасадкі сэрца, піша Tut.by са спасылкай на El Pais

Па інфармацыі выдання, пасля перамогі на «Еўрабачанні-2017» Сабрал адыграў канцэртаў больш, чым за ўсю сваю кар'еру. У выніку яго стан сур'ёзна пагоршыўся. Сабрал будзе знаходзіцца ў шпіталі да таго часу, пакуль не будзе знойдзена патрэбнае для трансплантацыі сэрца.

На думку дактароў, цяпер рызык для здароўя музыканта менш, бо яго стан падтрымлівае спецыяльная апаратура.