Магілёўца вінавацяць у распальванні варожасці да рускіх і габрэяў

25.09.2017 / 19:36

Скончылася расследаванне крымінальнай справы ў адносінах да 26-гадовага магілёўца, якому інкрымінуюць распальванне міжнацыянальнай варожасці.

Паводле інфармацыі БелаПАН, ён апублікаваў у сацсетках інфармацыю, якой распальваў варажнечу ў адносінах да рускіх і габрэяў.

З мінулага месяца падазраваны знаходзіцца пад вартай.