Расійскі неанацыст Мільчакоў усплыў на сірыйскай вайне ФОТА

20.10.2017 / 13:08

Расійскае выданне «Фантанка» апублікавала фота піцерскага нацыста Аляксея Мільчакова ў кампаніі расійскіх наёмнікаў-вагнераўцаў у Сірыі.

Выглядае, што рэшткі дыверсійнай групы «Русіч» перабраліся ваяваць туды.

Мільчакоў — гэта расійскі нацыст, які стаў вядомы беларускай аўдыторыі пасля расследавання «Нашай Нівы», у якім мы выявілі факты адпраўкі беларускіх школьнікаў на трэніроўкі да ягоных галаварэзаў у Падмаскоўі. 

Чытайце таксама: Беларускіх школьнікаў адпраўлялі ў Расію ў трэніровачныя лагеры пад кіраўніцтвам неанацыстаў

Вядомы ён таксама ўдзелам у вайне на Данбасе, дзе ягоная група «Русіч» праславілася тым, што выразала фашысцкія свастыкі на тварах забітых украінцаў, адразала ім вушы. 

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Арцём Гарбацэвіч