Рэцэпт шчасця Эйнштэйна прададзены за 1,56 мільёна даляраў

25.10.2017 / 17:15

Запіска Альберта Эйнштэйна, якая ўтрымлівае рэцэпт шчаслівага жыцця, прададзеная на аўкцыёне ў Іерусаліме за 1,56 млн даляраў, паведамляе ВВС.

AFP

Аўтар тэорыі адноснасці ў 1922 годзе чытаў лекцыі ў Японіі, калі яму была прысуджаная Нобелеўская прэмія. Калі да яго ў нумар пастукаўся кур'ер з пасылкай, у Эйнштэйна не аказалася грошай на чаявыя. Замест гэтага ён аддаў кур'еру лісток з нататніка з лагатыпам гатэля Imperial Hotel Tokyo і сказаў, што, калі пашанцуе, гэтая запіска акажацца нашмат больш каштоўнай, чым чаявыя.

Getty

На лістку рукой знакамітага фізіка было напісана па-нямецку: «Спакойнае і сціплае жыццё прынясе больш шчасця, чым пагоня за поспехам і пастаянны неспакой, які яе суправаджае».

Другая запіска, напісаная Эйнштэйнам у той жа час, абвяшчае: «Дзе ёсць воля, там ёсць і спосаб». Яна была прададзеная за 240 тысяч даляраў, паведаміў аўкцыённы дом «Вінэрс».

Выніковая цана двух лотаў аказалася значна вышэйшай за чаканую, заявіў прадстаўнік «Вінэрс». Па яго словах, адну з запісак купіў нейкі еўрапейскі грамадзянін, які пажадаў застацца невядомым.

А выставіў на продаж запіскі пляменнік кур'ера, які атрымаў іх ад Альберта Эйнштэйна.

Знакамітыя парады Альберта Эйнштэйна: