Лукашэнка падпісаў указ аб перапрызначэнні і вызваленні суддзяў

15.11.2017 / 12:35

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №406 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Суддзёй Канстытуцыйнага суда перапрызначаны Станіслаў Данілюк, старшынёй Мінскага абласнога суда перапрызначаны Валерый Крайко.

Указам таксама прызначаныя і вызваленыя ад займаных пасадаў суддзі і старшыні розных судоў у рэгіёнах Беларусі.