Шматдзетная мама з Заслаўя адправілася на рынак у сталіцу і прапала

29.11.2017 / 22:33

Чацвёрты дзень міліцыя шукае 39-гадовую жыхарку Заслаўя. У нядзелю, 26 лістапада, жанчына адправілася на сталічную Камароўку і прапала. Аб вышуку паведамляе пошукавы атрад «Анёл».

39-гадовая Наталля Бурдзейка пражывае па вуліцы Студзянецкая ў Заслаўі (Мінскі раён). У нядзелю яна адправілася на Камароўскі рынак у сталіцы, адкуль пайшла прыкладна ў 16.00. Пасля гэтага сувязь з ёй абарвалася.

Сям'я занепакоеная: дома ў яе засталіся трое дзяцей, яшчэ адно дзіця - у бальніцы. На днях у сына быў дзень нараджэння, распавялі валанцёры ПВА «Анёл». Вышукам займаецца Мінскае РУУС.