Моцныя жанчыны ў сэксуальным календары для часопіса Love ФОТЫ

04.12.2017 / 14:20

Часопіс Love зноў выпускае калядны каляндар. Гэтым разам хэштэг календара, — #staystrong («заставайся моцным»). Гераінямі сталі моцныя жанчыны, якія дамагліся фантастычных вынікаў у сваіх сферах дзейнасці і засталіся па-сапраўднаму прыгожымі.

Сярод тых, хто зняўся для праекта — мадэлі Эшлі Грэм, Бэла Хадзід, Кендал Джэнер, Эмілі Ратайкоўскі і многія іншыя. Рэдактар часопіса Кэці Гранд так апісвае тое, што атрымалася стараннямі яе каманды: «Каляндар святочны, вясёлы, гэта ўвасабленне ўсяго таго, што мы любім ў жанчынах, якім падабаецца быць жанчынамі на сваіх уласных умовах».