Праз мост, што трэснуў у Жыткавіцкім раёне, дазволены рух пешаходаў

08.12.2017 / 10:31

Вечарам 7 снежня ў Жыткавічах адбылося выязное пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Гомельскім аблвыканкаме.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне дазволіць рух пешаходаў па мосце праз Прыпяць, паведамляе прэс-служба МНС.

Паромная пераправа для легкавых аўтамабіляў у раёне в. Снядзін Петрыкаўскага раёна пераведзена на кругласутачны рэжым працы.

У Жыткавічах прасеў і трэснуў стратэгічна важны аўтамабільны мост цераз Прыпяць. Рух па ім перакрыты