Памёр акцёр Леанід Бранявой

09.12.2017 / 10:20

У Маскве памёр народны артыст СССР Леанід Бранявой. Яму было 88 гадоў.

Самая вядомая роля Бранявога — Мюлер у «Сямнаццаці імгненнях вясны». Апроч таго, ён граў у фільмах «Пакроўскія вароты», «Той самы Мюнхгаўзен» і дзясятках іншых.