У Львове памёр ваенны інструктар з ЗША

11.12.2017 / 11:50

У краме ў Львове памёр 21-гадовы ваенны інструктар з ЗША, паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на абласную Нацпаліцыю і Міністэрства абароны Украіны.

Адзначаецца, што мужчына знаходзіўся ў Міжнародным цэнтры міратворчасці і бяспекі (на Явароўскім палігоне) ва Украіне ў складзе місіі вайсковых інструктараў. Ён «раптам памёр» у памяшканні адной з крамаў па вуліцы Лемкаўскай.

На Явароўскім палігоне праходзіць падрыхтоўка ўкраінскіх вайскоўцаў з удзелам прадстаўнікоў краін НАТА.