На вуліцы Кастрычніцкай у Мінску адкрыўся Willing Hotel ФОТАФАКТ

22.12.2017 / 09:45

У адным з самых турыстычных кварталаў Мінска адкрыўся гатэль Willing Hotel. Новая гасцініца замыкае вуліцу Кастрычніцкую, архітэктурна ўпісваючыся ў агульны каларыт: аздабленне пад чырвоную цэглу, вітражы, графіці.

У гасцініцы 120 нумароў, у тым ліку 12 апартаментаў люкс. Кошт cтандартнага нумароў вар'іруецца ад $60 да $70 у эквіваленце. Кошт нумара люкс — $120.