Аніводзін з 17 вылучэнцаў «Руху за свабоду» не патрапіў ва ўчастковыя камісіі на мясцовыя выбары

04.01.2018 / 22:58

Старшыня «Руху за свабоду» Юрась Губарэвіч паведаміў у сваім фэйсбук-акаўнце, што ніхто з вылучаных рухам 17 прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі на мясцовых выбарах-2018 не быў уключаны ў іх склад.

«У цэлым становішча з уключэннем у склад участковых камісій прадстаўнікоў апазыцыі гэтым разам значна горш, чым у мінулыя гады», — адзначыў палітык, каментуючы сітуацыю з вылучэнцамі і іншых апазіцыйных партый. Пост быў азначаны хэштэгам «стэрыльныявыбары».

Юрась Губарэвіч, facebook.com