Як Лукашэнку выдалілі з поля за парушэнне правілаў ВІДЭА

05.01.2018 / 02:36

Гледачы, якіх сагналі ў «Чыжоўка-Арэну» на хакейны матч Беларусь — Аб'яднаныя Арабскія Эміраты (12:7), сталі відавочцамі цікавай з'явы — як з поля за парушэнне правілаў выгналі… Аляксандра Лукашэнку.

Падчас укідвання ў цэнтры поля ён наваліўся на суперніка нібыта ў вольнай барацьбе. Суддзі пад смех трыбун далі Лукашэнку двуххвілінны штраф.

Рэжысёры тэлеканала «Беларусь-5», які трансляваў матч, вырашылі не паказваць паўтор інцыдэнту.

БЮ