Камунальнікі адбілі рукі пінскаму «Палешуку» ФОТА

18.01.2018 / 21:44

У Пінску мясцовыя камунальнікі сёння ў час уборкі снегу з вуліцы перашчыравалі, і зачапіўшы помнік палешуку снегаўборачнай тэхнікай, перакулілі яго і адламалі ў яго рукі, паведамляе Медыя-Палессе.

«Паляшук» пацярпеў ад уборкі снегу

Пінскі гарвыканкам тут жа паспрабаваў супакоіць сітуацыю, паведаміўшы, што здарэнне, сапраўды, мела месца. Скульптуру адправілі на завод-вытворцу для ліквідацыі пашкоджанняў. І ў бліжэйшы час «Паляшук» мае вярнуцца на месца.

Цяпер на гэтым месцы пуста. Фота з сацсетак

Скульптуру, якая адлюстроўвала зборны вобраз Пінчука-палешука, усталявалі ў пачатку пешаходнай вуліцы Леніна. Афіцыйнае адкрыццё помніка прайшло 30 верасня — у першы дзень святкавання 920-годдзя Пінска.

Скульптуру палюбілі гараджане і турысты, многія з іх фатаграфаваліся і рабілі сэлфі на яе фоне

Медыя-Палессе