Легендарная дырэктарка брэсцкага рынка, гераіня інтэрнэт-мемаў, прыйшла на з'езд «Белай Русі» ў новым вобразе ФОТАФАКТ

19.01.2018 / 18:27

Дырэктарка аднаго з брэсцкіх рынкаў Наталля Ільніцкая добра вядомая карыстальнікам інтэрнэта. Пагаворвалі, што яна нязграбна дамалёўвала сваю выяву на карпаратыўныя здымкі. Але Ільніцкая катэгарычна адвяргала здагадкі: маўляў, які фоташоп, вы што?

Яе рэакцыя выклікала хвалю фотажабаў.

Як выявілася, цяпер Наталля Ільніцкая змяніла імідж. Карэспандэнт «Нашай Нівы» сустрэў яе на з'ездзе «Белай Русі». Брэсцкая бізнэсвумен ўваходзіць у абласную раду «Белай Русі» і трапіла ў склад дэлегацыі.

Наталья Ільніцкая. Фота Сяргея Гудзіліна.

У размове з карэспандэнтам «Нашай Нівы» Наталья Ільніцкая запэўніла, што на з'ездзе ёй вельмі спадабалася. Яна вітае абранне Генадзя Давыдзькі новым старшынём арганізацыі.