Прэзентацыя трох кнiг выдавецтва «Галiяфы»

2 кастрычнiка (чацьвер) у Музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры (вул. Багдановiча, 13) адбудзецца прэзэнтацыя трох новых кнiг выдавецтва «ГАЛІЯФЫ».

29.09.2008 / 15:13

2 кастрычнiка (чацвер) у Музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры (вул. Багдановiча, 13) адбудзецца прэзентацыя трох новых кнiг выдавецтва «ГАЛІЯФЫ». У межах праекта будуць прадстаўленыя кнігі: «БЕГ» Аляксея ТАЛСТОВА, «ГЛIНЯНЫ ЧАЛАВЕК» Аляксея ЧУБАТА, «ПIРАМIДА ЛIННЭЯ» Пятра ВАСЮЧЭНКI.

У вечарыне возьмуць удзел: Аляксей ТАЛСТОЎ, Аляксей ЧУБАТ, Пятро ВАСЮЧЭНКА, Iлля СIН, Змiцер ПЛЯН, Серж МІНСКЕВІЧ, Анатоль ВЯРЦIНСКI, Вiка ТРЭНАС, Вiктар ЖЫБУЛЬ, Вера БУРЛАК, Вольга ГАПЕЕВА, Арцём КАВАЛЕЎСКI.

Суполка «Механёры культуры» пакажа перфоманс «Плотнасць свабоды. Трызуб. Ч. III».

Вядучы — Міхась БАШУРА.

Пачатак у 18.00. Уваход вольны.