Лукашэнка аб прамысловай зоне Мінска: Бардак поўны!

26.01.2018 / 13:15

Ілюстрацыйны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна.

Па шляху на прадпрыемства «Мінскінтэркапс» кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на стан тэрыторый у прамысловай зоне Мінска і паставіў задачу кіраўніцтву сталіцы па навядзенні парадку, паведамляе прэс-служба

«Бардак поўны! Мы плот у калгасах рамантуем, робім, каб глядзелася. Паглядзіце на гэтыя прадпрыемствы», - сказаў беларускі лідар.

«У вас адзін год застаўся. У сярэдзіне 2019 года ўся краіна, перш за ўсё Мінск, павінны быць у ідэальным парадку, - запатрабаваў ён. — Усё трэба прыводзіць у парадак».

Разам з гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на некаторыя недабудаваныя аб'екты ў межах Мінска. Ён запатрабаваў рашучых дзеянняў у дадзеным пытанні з боку ўладаў.