Будзьце крайне асцярожныя! На дарогах і тратуарах — галалёдзіца

30.01.2018 / 18:53

Удзень была плюсавая тэмпература. Увечары яна перайшла ў мінусавую на значнай частцы тэрыторыі Беларусі. Акрамя таго, вее моцны вецер. У выніку на дарогах і тратуарах месцамі ўтварылася галалёдзіца. 

У аўторак 30 студзеня вечарам па паўднёва-заходняй палове, днём у многіх раёнах краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, днём па захадзе да 22 м/с, паведамляе Белгідрамет.

У начныя і ранішнія гадзіны 31 студзеня (серада) на большай частцы краіны захаваецца вецер парывамі да 15—20 м/с. На дарогах месцамі галалёдзіца.