Хакей. Германія перайграла Канаду і выйшла ў фінал Алімпіяды

23.02.2018 / 17:47

ria.ru

Зборная Германіі выбіла Канаду з хакейнага турніру Алімпіяды.

Паўфінальны матч завяршыўся перамогай еўрапейскай каманды з лікам 4:3. Што праўда, у хакейным турніры не бяруць удзелу гульцы з НХЛ. У вырашальнай сустрэчы Гульняў 2018. немцы згуляюць са зборнай алімпійскіх атлетаў з Расіі, што раней адолела каманду Чэхіі з лікам 3:0.

Фінал адбудзецца ў нядзелю 25 лютага. Пачатак гульні ў 7:10.

Букмекерская кантора Марафон прапануе наступныя каэфіцыенты на фінал хакейнага турніру:

Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон