Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік «Мінск-Полацк»

28.02.2018 / 20:09

Беларуская чыгунка прызначыла з 3 сакавіка цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа № 749 Мінск-Полацк.

Са станцыі Мінск-Пасажырскі цягнік № 749 будзе адпраўляцца ў 06.30 і прыбываць на станцыю Полацк у 10:36. Ён будзе рабіць прыпынкі на станцыях: Маладзечна, Вілейка, Параф'янаў, Крулеўшчына, Падсвілле.

Назад цягнік будзе адпраўляцца са станцыі Полацк 15:51 і прыбываць у Мінск тым жа маршрутам у 20:10.

Нагадаем, што ў сувязі са зменамі ў законе аб аўтаперавозках, частка маршрутных таксі спыніла працу ў гэтым кірунку, што стварыла дадатковыя праблемы для пасажыраў.