У парку Янкі Купалы ў Мінску ўсталявалі мемарыяльную дошку ў гонар братоў Луцкевічаў ФОТАФАКТ

як вам?

07.03.2018 / 15:36

Памятная дошка была ўсталявана непадалёку ад музея Янкі Купалы.

Перад Другой сусветнай вайной на тэрыторыі парка знаходзілася жылая забудова.

Тут на Садовай вуліцы месціліся дамы Зоф’і Луцкевіч, маці Івана і Антона Луцкевічаў. Браты жылі тут з 1896 года, па пераездзе з Лібавы. У лютым 1906 года браты пераходзяць на нелегальнае становішча і пераязджаюць у Вільню. Пераезд адбыўся з той прычыны, што распачалося следства ў справе замаху на мінскага губернатара Паўла Курлова. Замах здзейснілі Іван Пуліхаў і сёстры Ізмайловіч, якія былі частымі гасцямі на мінскай кватэры Луцкевічаў, таму апошнія аўтаматычна падпадалі пад падазрэнне.

Максім Ляшко