Створана лыжка, якая ніколі не пральецца — нават калі трасуцца рукі

Фізікі стварылі прыладу, якая трымае лыжку заўсёды ў адным становішчы, паведамляе futurism.com.

07.03.2018 / 20:53

«Электронная лыжка» выкарыстоўвае тэхналогію стабілізацыі руху: як бы ні паварочвалася вашая рука, лыжка застанецца ў правільным становішчы. Наканечнік прылады, гэта значыць непасрэдна лыжку, можна здымаць і мыць. 

Гаджэт ствараўся спецыяльна для людзей, якія пакутуюць на розныя захворванні, якія суправаджаюцца разладам руху рук. На відэа параўноўваецца, як хворыя людзі ядуць звычайнай лыжкай і «электроннай». 

nn.by