Белстат: Траты на ежу складаюць больш за 40% выдаткаў беларусаў

07.03.2018 / 20:19

Беларусы ў 2017 годзе трацілі на харчаванне 40,7% спажывецкіх выдаткаў, паведамляе Белстат.

Наяўныя рэсурсы ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 1043,50 рублёў у месяц. Грашовыя выдаткі ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 980,70 рублёў у месяц, з якіх 756,20 рублёў (77,1%) прыпадае на спажывецкія выдаткі. У структуры спажывецкіх расходаў хатніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 40,7%, на куплю нехарчовых тавараў — 31,8%, на аплату паслуг — 24,5%.