Сельвыканкам пад Магілёвам да стагоддзя абвяшчэння БНР уручыў… тры медалі

09.03.2018 / 10:05

Моўны актывіст Ігар Случак працягвае перапіску з уладамі ўсіх узроўняў. Часам яму прыходзяць арыгінальныя адказы.

Случак запытаўся ў Пашкаўскага сельвыканкама (Магілёўскі раён), як будзе святкавацца стагоддзе з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Выканаўца абавязкаў старшыні Вольга Дземянкова адправаздачылася: з нагоды стагоддзя БНР Пашкаўскім сельвыканкамам уручаны тры медалі!

Што за медалі і хто іх атрымаў, пакуль невядома.