Аленянё трапіла пад аўтамабіль у цэнтры Жабінкі

12.03.2018 / 09:51

ДТЗ адбыўся 10 сакавіка прыблізна ў 16.30. Аўтамабіль «Фольксваген Пола» рухаўся па вуліцы Ф.Скарыны. Нечакана на праезную частку выскачыла аленянё. Сутыкнення з жывёлай пазбегнуць не ўдалося, паведамляе ДАІ Брэста.

Ад удару жывёліна загінула. Кіроўца не пацярпеў.