Шайгу: Вайскоўцы Расіі выпрабавалі ў Сірыі 210 узораў зброі

12.03.2018 / 15:04

Вайскоўцы РФ выпрабавалі ў Сірыі 210 узораў зброі. Пра гэта заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу ў фільме «Пуцін», перадае «ТАСС».

«Мы паглядзелі 210 узораў зброі. Праверылі разам з сірыйцамі на полі бою. Тое, што мы паглядзелі, зрабілі свае заўвагі, дапаўненні — гэта ўсё, натуральна, я ўпэўнены, у будучыні захавае жыццё тым, хто прыйдзе з гэтай зброяй ваяваць далей», — сказаў Шайгу.