Брэсцкіх блогераў аштрафавалі за трансляцыі ў YouTube і Facebook

Блогеры Аляксандар Кабанаў і Сяргей Пятрухін аштрафаваныя судом Пінскага раёна на 980 рублёў (40 базавых велічынь) кожны за трансляцыю ад акумулятарнага завода ў Пінску, паведамляе «Радые Свабода».

12.03.2018 / 17:01

Фота «Радыё Свабода».

Суд палічыў відэатрансляцыі блогераў матэрыяламі СМІ, сказаў Аляксандар Кабанаў.

Блогер кажа, што прысуд, на яго думку, абсурдны і парушае беларускае заканадаўства, таму ён абавязкова будзе яго абскарджваць.

Матэрыял ад пінскага завода блогеры здымалі ў межах серыі відэарэпартажаў на тэму небяспекі акумулятарнай вытворчасьці паблізу гарадоў.