У Японіі выпусцілі ўнітаз з падагрэвам і фенам за $11000

Японская кампанія TOTO выпусціла ўнітаз з мноствам функцый, які выйдзе ў продаж па кошце 11 тысяч даляраў. Пра надзвычай дарагую навінку паведамляе Mashable.

12.03.2018 / 20:10

Унітаз аўтаматычна адкрыецца, калі карыстальнік падыдзе да яго, і гэтаксама закрыецца пасля выкарыстання. Ён распыляе ваду для падтрымання гігіены, пасля чаго ўключае фен. Сядзенне таксама можа падагравацца. 

Пасля кожнага выкарыстання адбываецца дэзінфекцыя з дапамогай ультрагукавой лямпы ды іянізаванай вады, а непрыемныя пахі дэзадаруюцца.

nn.by