У Аўстраліі ўжо некалькі дзён фіксуюць вельмі магутныя радыёімпульсы невядомага паходжання з космасу

Аўстралійскія даследчыкі з Абсерваторыі Паркса зафіксавалі рэкордна хуткі радыёімпульс. Вядома ўжо больш за тры дзясяткі сігналаў такога тыпу, аднак навукоўцам дагэтуль невядомая крыніца іх паходжання, паведамляе Phys.org.

15.03.2018 / 20:48

Хуткімі радыёўсплёскамі называюць адзінкавыя магутныя радыёімпульсы з космасу, якія доўжацца некалькі мілісекунд. Іх паходжанне пакуль невядомае, але верагоднымі крыніцамі навукоўцы лічаць пульсары, нейтронныя зоркі, касмічныя струны або іншапланетнікаў. 

Першы падобны імпульс быў зафіксаваны ў 2001 годзе радыётэлескопам ў Аўстраліі, дадзеныя з якога апрацавалі толькі да 2007 года. З тых часоў пацверджана існаванне яшчэ 32 хуткіх радыёўсплёскаў.

Новы імпульс, у 4,5 разы мацнейшы за папярэдняга «рэкардсмена», зафіксавалі 9 сакавіка 2018 года. 

Гэтая падзея стала часткай серыі з трох усплёскаў, зафіксаваных з розніцай у некалькі дзён: першы дайшоў да Зямлі 1 сакавіка, другі — 9 сакавіка, трэці — 11 сакавіка. Раней так часта такія імпульсы не фіксаваліся, што вельмі здзівіла навукоўцаў. 

nn.by