Пуцін — прадавец хаосу. Спецслужбы, найміты, дэзінфармацыя. «Тэрыторыя праўды» з Кісялёвым і Калінкінай ВІДЭА

15.03.2018 / 18:18

У расейскіх уладаў ёсць шмат інструментаў, каб паўплываць на палітыку сваіх суседзяў. Але ці не пераацэньваем мы магчымасцяў Расіі? Ці на самай справе ў Крамля такія доўгія рукі, як хацелася б Пуціну?

Найноўшая гісторыя даказвае, што далёка не ўсе аперацыі ўплыву з удзелам расійскіх спецслужбаў былі ўдалымі. Спроба перавароту і забойства прэм'ер-міністра Чарнагорыі таму прыклад.

Тым не менш, выходзіць, што, выкарыстоўваючы вялікі арсенал магчымасцяў, Масква ўмее танна стварыць хаос, а затым дорага прадаць спакой? Як з дапамогай падкантрольных СМІ і сацыяльных сетак Крэмль уводзіць ва ўжытак выгадную яму дэзінфармацыю і як яе можна нейтралізаваць?

Ці здольныя расейскія ўлады кіраваць настроямі ў грамадствах іншых краін і мяняць ўлады ў іх?

«Белсат» запрашае на заключную частку спецыяльнага праекта «Тэрыторыя праўды» з Яўгенам Кісялёвым і Святланай Калінкінай.

Дыскутаваць пра гэта на «Тэрыторыі праўды» будуць: