«Усе твае справы крывадушныя». Навальны адмовіўся ад супрацоўніцтва з Сабчак

18.03.2018 / 19:49

Ксенія Сабчак у эфіры «Навальны live» прапанавала Аляксею Навальнаму пачаць перамовы аб супрацоўніцтве з яе новай партыяй, якую яна стварае разам з Дзмітрыем Гудковым.

«Я буду меркаваць па справах. Усе твае справы агідныя і крывадушныя. Прабач за такую шчырасць», - адказаў Навальны.

Навальны заявіў, што Сабчак «была часткай махінацыі» расійскіх уладаў на выбарах прэзідэнта Расіі.

«Ты цягам усёй кампаніі рэкламавала гарэлку і чорную ікру. Дзе такое яшчэ ў свеце знайсці? — сказаў ён. — Ты грала ролю карыкатурнай ліберальнай апазіцыі»

«Ты сёння выйшла з выбарчага ўчастка, і сказала, што выбары былі ў цэлым сумленныя. Гэта паказвае твой рэальны твар», — дадаў Аляксей Навальны

Сабчак кажа, што зрабіла шмат карысных рэчаў цягам кампаніі.