У 10-гадовай дзяўчынкі палец захрас у адтуліне крэсла — спатрэбілася дапамога ратавальнікаў ФОТА

19.03.2018 / 14:41

112.by

Здарэнне адбылося вечарам у суботу ў адукацыйным цэнтры на вул. Зыбіцкай ў Мінску, паведамілі ва ўпраўленні МНС.

Аказалася, палец 10-гадовай школьніцы захрас у адтуліне крэсла. Ратавальнікі вызвалілі яго з дапамогай падручных сродкаў.

Дзяўчынка не пацярпела.