Лукашэнка гатовы падтрымаць стварэнне міністэрства лічбавай эканомікі

20.03.2018 / 14:15

Аляксандр Лукашэнка не выключае стварэння ў Беларусі міністэрства лічбавай эканомікі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, адказваючы на пытанні творчай моладзі ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры.

Лукашэнка расказаў, што прапановы аб стварэнні міністэрства лічбавай эканомікі яму паступаюць. «Хутчэй за ўсё, я такое рашэнне падтрымаю», — адзначыў ён.

Паводле інфармацыі TUT.BY, гаворка ідзе аб стварэнні новага міністэрства на базе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, а не Міністэрства эканомікі.