Сіноптыкі: Сапраўдная вясна прыйдзе ў Мінск на Дзень Волі

23.03.2018 / 12:07

Фота Юліі Міцкевіч

Сённяшні мокры снег і суцэльную воблачнасць прынеслі ў Мінск вільготныя паветраныя масы з захаду, паведамляюць Мінск-навіны.

Але ўжо заўтра, па словах сіноптыкаў, усё зменіцца.

Раніцай падмарозіць, затое выгляне сонца, ападкаў не чакаецца, вецер будзе слабым, пераменных напрамкаў, днём паветра нават у цені прагрэецца да +3°С, атмасферны ціск крыху ніжэй за норму.

Сапраўдная феналанічная вясна прыйдзе ў Мінск у нядзелю, і тэмпература паветра канчаткова пяройдзе ў плюс.

Сонца, праўда, будзе менш, чым напярэдадні, неба будуць зацягваць хмары, тым не менш днём слупкі тэрмометраў паднімуцца да +6°С. Вецер паўднёва-заходні, прыемны, 6-8 м/с.

На працягу наступнага тыдня тэмпература паветра будзе паступова павышацца, і да наступнай суботы, па папярэдніх прагнозах, дасягне + 11 … +13°С.