Дураў патлумачыў прычыны глабальнага збою ў працы Telegram

29.03.2018 / 13:01

Reuters.com

Прычынай маштабнага збою ў працы Telegram у Беларусі, Расіі і краінах Еўропы стала адключэнне электрычнасці, што падаецца да сервераў кампаніі. Пра гэта паведаміў заснавальнік і кіраўнік мэсэнджара Павел Дураў.

Power outage at a @telegram server cluster causing issues in Europe. Working to fix it from our side, but a lot depends on when the datacenter provider puts the power equipment in order.

— Pavel Durov (@durov) 29 марта 2018 г.

«Мы працуем над ліквідацыяй праблем з нашага боку», — дадаў Дураў, удакладніўшы, што «гэта шмат у чым залежыць» ад кампаніі, якая забяспечвае дата-цэнтр электраэнергіяй.

Праблемы закранулі прынамсі карыстальнікаў у Беларусі, еўрапейскай часткі Расіі і некалькіх краін Еўропы. І ў мабільнай, і ў вэб-версіях мэсэнджара ёсць складанасці з падключэннем да сэрвісу і адпраўкай паведамленняў.