Парашэнка заявіў, што АТА на Данбасе скончыцца ў маі

05.04.2018 / 15:01

Антытэрарыстычная аперацыя на Данбасе скончыцца ў маі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас прэс-канферэнцыі ў Вінніцы для рэгіянальных СМІ, піша Украінская праўда.

«Дата сканчэння АТА ў маі. Мы пераходзім да іншага фармату абароны краіны ў адпаведнасці з прынятым законам (аб рэінтэграцыі Данбаса). Мы ўводзім новыя больш эфектыўныя меры па ўжыванні узброеных сіл», — сказаў ён.

«Мы робім гэта, бо бачым рэзкі рост узроўню пагрозы на ўсходзе нашай дзяржавы … Рэжым АТА, калі гэта ўсё каардынаваўся праз кіраўніцтва СБУ, зараз будзе пераведзены да кіраўніцтва ўзброеных сіл», — дадаў Парашэнка.