Кліп «Despacito» паглядзелі больш за пяць мільярдаў разоў. Гэта новы рэкорд Youtube

06.04.2018 / 11:52

Кліп на песню «Despacito» пуэртарыканскіх выканаўцаў Луіса Фонсі і Дэдзі Янкі стаў першым відэа, набраўшы пяць мільярдаў праглядаў на Youtube.

Ролік быў апублікаваны на відэахостынгу ў студзені 2017 года.

Тым часам новы кліп Луіса Фонсі, загружаны на Youtube 17 лістапада, набраў ужо 1 млрд.