Пад санкцыі ЗША разам з расіянамі патрапілі сябра наркакартэля і сутэнёр

06.04.2018 / 20:53

Пад санкцыі ЗША 6 красавіка трапілі не толькі 24 расіянін, але і двое грамадзян іншых краін, якіх Вашынгтон абвінавачвае ў датычнасьці да адмывання даходаў наркакартэляў і арганізацыі міжнароднай сеткі прастытуцыі, піша РБК.

Санкцыі былі накладзеныя на Мігеля Хасэ Леонэ Марцінэса (мае грамадзянства Італіі і Венесуэлы) і мексіканца Хесуса Перэса Альвеара. Іх фатаграфіі Мінфін ЗША апублікаваў разам з меркаванай схемай злачынных сувязяў.