«Рыхтуйся, Расія! Яны прылятуць!»: Трамп прапанаваў Маскве рыхтавацца да ўдару па Сірыі

11.04.2018 / 22:16

NY Times

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваім твітары заявіў, што Расія не павінна быць саюзнікам «жывёлы, якая забівае з дапамогай хімічнай зброі і атрымлівае асалоду ад гэтага». Раней Трамп называў «жывёлай» прэзідэнта Сірыі Башара Асада.

«Расія абяцае збіваць любыя ракеты, якія будуць запушчаны па Сірыі. Рыхтуйся, Расія, бо яны прыляцяць — прыгожыя, новенькія і разумныя», — напісаў Трамп у сваім Twitter.

Russia vows to shoot down any and all missiles fired at Syria. Get ready Russia, because they will be coming, nice and new and “smart!” You shouldn’t be partners with a Gas Killing Animal who kills his people and enjoys it!

— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 11 апреля 2018 г.