Ізраіль нанёс авіяўдары па іранскіх базах у Сірыі?

15.04.2018 / 12:25

Учора паказальныя ўдары па некалькіх аб'ектах у Сірыі нанеслі ЗША, Францыя і Брытанія. А сёння арабскія тэлеканалы паведамілі пра авіяўдары, нанесеныя па базах іранскіх войскаў у Сірыі. Сярод цэляў, як паведамляе «Джэрузалем пост», была ў тым ліку база каля Алепа, на поўначы краіны.

У сваю чаргу, СМІ шыіцкага руху «Хезбалах» абверглі інфармацыю пра авіяўдары.

СГ