Мова наша: куёўціць, куёўдзіць

17.04.2018 / 10:44

«КУ'ЁЎЦІЦЬ, -ЦА — камечыць, мяшаць, важдацца (Брагінскі раён). Скуёўціў адзежу — паскладвай. Накуёўціць у місцы. Годзе куёўціцца!» Такі допіс пакінуў у фэйсбуку Раман Яраш. Ён сабраў шмат каментаў пра тое, што такое слова сапраўды бытуе і ў іншых мясцовасцях паўднёва-ўсходняй Беларусі.