Ацяпленьне ўключаць ад 20 да 24-га

17.10.2008 / 21:07

Улічваючы неспрыяльны прагноз надвор'я, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб уключэнні ацяплення ў жылых дамах з 20 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Мінгарвыканкама.

Падача цяпла з 20 кастрычніка дазволена таксама ў інтэрнатах, гасцініцах, будынках устаноў культуры і спорту. Штодзённа да ацяплення будуць падключацца амаль 20 працэнтаў аб'ектаў.