Пратэсты супраць Артэгі ў Нікарагуа: загінулі 25 чалавек

23.04.2018 / 08:58

У Нікарагуа ўжо некалькі дзён працягваюцца сутыкненні паліцыі і мітынгоўцаў, якія выступаюць супраць рэформы сацыяльнага забеспячэння.

Прынамсі 25 чалавек загінулі ў ходзе сутыкненняў дэманстрантаў з паліцыяй пацярпелі больш за 100. Таксама стала вядома пра смерць журналіста, невядомы застрэліў яго падчас жывога эфіру.

Паліцыя ўжыла супраць маніфестантаў гумовыя кулі і слезацечны газ. Удзельнікі акцый пратэсту выкарыстоўваюць супраць паліцыі камяні. Паведамляецца і пра ўжыванне агнястрэльнай зброі. Таксама выкарыстоўваюцца самаробныя гранатамёты.

Масавыя пратэсты ў Нікарагуа працягваюцца з 18 красавіка. Мітынгоўцы выступаюць супраць рэформы сацыяльнага забеспячэння. Рэформа прадугледжвае павелічэнне адлічэнняў работнікаў у фонды сацыяльнага страхавання і памяншэння дапамогі.

Нікарагуа — адна з самых бедных краін у Заходнім паўшар'і, краіна перажывае фінансавы крызіс. Краінаю кіруе саюзнік венесуэльскіх чавістаў і Кубы Даніэль Артэга.

nn.by