У Кітаі ўсталявалі прыладу, якая палівае пешахода вадой, калі той пераходзіць дарогу на чырвонае святло ВІДЭА

Паліцыя кітайскага горада Дайе прыдумала, як адвучыць пешаходаў пераходзіць дарогу на чырвонае святло светлафора, перадае выданне China Daily.

24.04.2018 / 19:18

У выпадку, калі чалавек падыдзе да краю дарогі ў той час, калі на святлафоры гарыць чырвонае святло, спецыяльная сістэма пачне паліваць яго вадой. 

Прычым першы раз чалавека аблівае ў момант выхаду на праезную частку, а другі раз — калі той заходзіць на іншы бок дарогі. Больш за тое, «робат-паліцэйскі» мае камеру, якая фіксуе парушальніка і накіроўвае на ягоны адрас штраф.

Улады горада задаволеныя вынікам і хочуць усталяваць такіх робатаў і на іншыя гарадскія пераходы. Кошт абсталявання lkz аднаго пешаходнага пераходу складае 200 000 даляраў ЗША.

nn.by