У Слуцку кіроўцу забіла, калі ён рамантаваў кола машыны

27.04.2018 / 12:33

Трагедыя адбылася ў чацвер. Загінулы — 52-гадовы кіроўца ЖЭУ-4, піша kurjer.info.

Няшчасны выпадак здарыўся ў момант, калі мужчына рамантаваў грузавік ГАЗ-53 і падкачваў задняе кола машыны. Імаверна, стопарнае кальцо не было зафіксавана так, як трэба (ці прагніла), і яго ад ціску сарвала.